Тэатр для самых маленькіх
25 верасень 2018
Кніжны клюб “Лямпа” і Яня Арлова запрашаюць дзетак ад 1,5 да 3 гадоў і іх бацькоў на спектакль паводле кнігі Алены Цвятаевай “Дзе жыве птушачка?”
Спектакль будзе зладжаны ў памяшканні клюбоўні ў нядзелю 30-га верасня, пачатак а 11.00 гадзіне.
Нашыя маленькія гледачы разам з вясёлым сабакам выправяцца на пошукі сябра. Мы будзем лавіць рыбу, даведаемся, хто жыве ў яблыку, і закідаем жалудамі гарэзлівую вавёрку.
Увага: спектакль створаны для самых маленькіх гледачоў, для якіх вельмі важна, каб атмасфера была ўтульная і спакойная. Таму колькасьць месцаў на спектаклі абмежаваная (максімальна 7 дзетак з бацькамі). Папярэдні запіс абавязковы! Да таго ж, для кожнага дзіцяці ў нас ёсьць чароўны гульнявы рэквізіт, колькасьць якога таксама абмежаваная.
Калі ласка, запісвайцеся па тэлефоне (sms, Viber, WhatsApp): +420-607221387
Спектакль бясплатны, але дабраахвотныя ўнёскі вітаюцца.
Прыходзьце — пагуляем разам!