Уладзімір Арлоў прэзентуе на клюбоўні кнігу "Сцягі Воршы"

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

12-га верасня (у пятніцу) ў памяшканні клюбоўні выступіць з прэзентацыяй новай кнігі "Сцягі Воршы" Ўладзімір Арлоў.

Гэтая кніга прысвечана 500-годддзю легендарнай перамогі войска ВКЛ над маскоўскімі агрэсарамі ў бітве пад Воршаю; уяўляе сабой багата ілюстраваны гістарычны нарыс знакамітага айчыннага даследніка Анатоля Грыцкевіча.

Прадмову да выдання, якое запачаткоўвае серыю «Славутыя бітвы», склаў яе галоўны рэдактар Уладзімір Арлоў.

Як Канстанціну Астрожскаму ўдалося перамагчы ўтрая большага праціўніка? Чаму перамогу святкавалі ў Празе? Якія ўрокі Крапівенскага поля важныя сёння?

На гэтыя ды іншыя пытанні, што датычацца Аршанскай бітвы, нам адкажа спадар Уладзімір падчас сваёй прэзентацыі.

Пачатак а 18.00.  Уваход, як заўжды, вольны.

Прапануем вашай увазе ўрывак з прадмовы Ўл. Арлова:

«Гэта была ня проста бітва, а – сутыкненьне дзьвюх цывілізацый: эўрапейскай, да якой належала радзіма нашых продкаў Вялікае Княства Літоўскае, і эўразійскай, дзе ўзмацнілася Маскоўскае княства... Пад Воршай беларускія ваяры ня толькі адстойвалі сувэрэнітэт сваёй дзяржавы, але і баранілі рубяжы эўрапейскага сьвету. Невыпадкова перамога арміі Вялікага Княства мела надзвычай шырокі розгалас у Эўропе. Тры дні трыюмф ліцьвінскай зброі сьвяткавалі на Вацлаўскім пляцы ў Празе браты-чэхі. У шмат якіх эўрапейскіх краінах Аршанскую бітву вывучалі як прыклад бліскучых дзеяньняў супроць значна большай сілы непрыяцеля».