Вада, хмель і солад

Легендарны беларускі гурт СТАРЫ ОЛЬСА з прэзентацыяй новага альбома "Вада, хмель і солад" у Празе! Такую падзею нельга прапусціць!

Застолле - гэта мастацтва. Завітвайце разняволіцца ў старадаўняй пражскай карчме, паслухаць балады і прыгоды слаўных рыцараў, узняць куфлі за князёву моц і чароўных паненак, аддаць душу і сэрца ў шаленстве старадаўняга застолля!
Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою – піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты. У гэтым альбоме гурт паспрабаваў аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.
 

"Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма,
Пра ўсё забудзем,
Хай нам добра будзе!"

Калі: 10 ліпеня (аўторак), 19:00
Дзе: клюб "Mandragora" (Korunní 16, Praha-2)
Уваход 200 Kč
Замаўленьне столікаў праз форму: http://www.mandragorapraha.cz/kontakt-rezervace/

Падзея на ФБ: https://www.facebook.com/events/380402069137258/

Дадатковая інфармацыя па тэл. +420774513107.

Канцэрт арганозоўвае Дзяніс Ламейка з дапамогай нашай суполкі.