«Жыве Беларусь!» — у конкурсе на Міжнародным кінафэстывалі Febiofest у Празе

Шаноўныя сябры!

19-21 сакавіка ў Празе ў межах Febiofest адбудзецца прэм'ера мастацкага фільму "Жыве Беларусь!", зьнятага на аснове рэальных падзеяў з удзелам беларускіх актораў па-беларуску. Гэта першы МАСТАЦКІ фільм пра сучасную Беларусь і па-беларуску. Запрашаем наведаць фільм. Урачыстая прэм'ера з удзелам рэжысэра, актораў, дырэктаркі Белсату - 19 сакавіка ў 20:30.

Кошт квітка - 89 корун. Квіткі можна набыць тут: http://febio.cinestar.cz/sal.php?prdID=64912&je_febio=1&jazyk=1

ці ў самім кінатэатры:

CineStar Praha – Anděl

Radlická 3179/1E, telefon: 251 115 111

AŤ ŽIJE BĚLORUSKO! / ZYVIE BIELARUS!
19. 3. 2013 20:30 Praha | Cinestar Anděl | 12. sál, Barrandov Studio
20. 3. 2013 15:30 Praha | Cinestar Anděl | 12. sál, Barrandov Studio
21. 3. 2013 10:00 Pra.ha | Cinestar Anděl | 12. sál, Barrandov Studio

Кінастужка «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных падзеях. Яна апавядае пра змаганьне беларускае моладзі супраць дыктатуры. Гэта першы фільм па-беларуску, прэзэнтаваны на такога ўзроўні фэстывалях. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка