Дзень беларускай Вікіпедыі ў Чэхіі

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

  Шаноўныя сябры!

* Хочаце пашыраць беларускую мову і рабіць яе мацнейшай?
* Добра ведаеце Беларусь і хочаце, каб іншыя таксама даведаліся?
* Вам не падабаюцца пашыраныя памылкі пра Беларусь у інтэрнэце?

Пішыце беларускую Вікіпедыю! Гэта не складана і не цяжка. Прыходзьце і паспрабуйце з намі.

Мы сардэчна запрашаем вас прыняць удзел у фармаванні беларускай Вікіпедыі.
Сустрэнемся, каб пісаць артыкулы ў сусьветнай, свабоднай экнцыклапедыі. Будуць з намі прафесіяналы, якія дапамогуць і адкажуць на тэхнічныя пытаньні. Тэмы артыкулаў любыя, адзіны крытэр - яны павінны быць на беларускай мове. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды. Можна заходзіць і выходзіць у любы момант, не трэба сядзець поўных 7 гадзін.

Дзе і калі: У беларускай Клюбоўні на адрэсе 5.května 1043/32, Praha-Nusle

20 красавіка (субота) 2013 года ад 11.00 да 18.00.

Праграма:
11.00 Пачатак. Агульная інфармацыя. Азнакамленне з правіламі і асаблівасцямі напісання артыкулаў у Вікіпедыі.
13.00 - 14.00 Абедзенны перапынак, фуршэт. Знаёмствы.
14.00 - 18.00 Напісанне артыкулаў, абмеркаванне.
18.00 Завяршэнне мерапрыемства і ўручэнне ўзнагародаў.

Пажаданні ўчынкуючым:
Паколькі для стварэння і рэдыгавання артыкулаў вам спатрэбіцца кампутар, то, калі ласка, бярыце з сабой свой ноўтбук. У клюбоўні будзе магчымасць далучыцца да інтэрнэту праз нашу WI-FI сетку, ці, ў каго не працуе, можна падлучыцца праз кабель. Таксама вы можаце загадзя напісаць артыкул, пра які будзе патрэбна праверыць, ці не існуе ўжо нешта падобнага ў Вікіпедыі.

Дык зробім жа, сябры, разам нашу Вікіпедыю багацейшай!
Да сустрэчы ў Клюбоўні!

Запрашаюць арганізатары:

Грамадзкае аб'яднанне Пагоня;
Беларуская Нацыянальная Памяць і яе кіраўнік Анатоль Міхнавец;
Спецыяліст па Вікіпедыі і сябра беларусаў Польшчы Томаш Бладынец.

P.S. У выпадку любых пытанняў, калі ласка, звяртайцеся да сябры арг. камітэту Віталя Цімошчанкі на тэл +420 777 925 118 ці на email: pahonia.info@gmail.com