Купалле

  Дарагія сябры!

 
Сёлета святкаванне Купалля плануецца на 22-га чэрвеня (субота). 
Месцам правядзення гэтага мерапрыемства стане пражскі Kostoprtský rybník, раён Praha - Bohnice. Бліжэйшы прыпынак аўтобусу 236 "U Drahaně", ад прыпынку 10-15 хвілін пехатой па вуліцы U Drahaně.
Пачатак у 20.00.
Мапка:
 
На святкаванне былі запрошаныя музыкі Раман Яраш і Цімох Авілін, якія заспяваюць беларускія народныя песні. 
А калі неба ў начы будзе чыстае, Цімох правядзе для ўсіх зацікаўленых экскурсію па ЗОРНЫМ небе "Дзе і хто нашыя зоркі" і пазнаёміць нас менавіта з беларускімі паданнямі, звязанымі з зорамі і сузор'ямі.
Абавязкова будзе зладжана вогнішча для карагодаў.
 
Ля сажалкі няма ніякай інфраструктуры, таму бярыце, калі ласка, з сабой усё патрэбнае для сна (намёты, спальнікі) і ежу.
 
Калі ласка, далучайцеся!