Літаратурны вечар

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

Часопіс беларускае прозы і мастацтва "Макулатура" чытае прозу ў Празе!

25-га верасня на клюбоўні прайшоў літаратурна-мастацкі вечар, дзе галоўны рэдактар Сяргей Календа і галоўны мастак Васіліса Паляніна-Календа распавялі пра мастацтва і літаратуру свайго незалежнага і непадцэнзурнага часопіса "Макулатура".

Таксама Сяргей зачытаў урыўкі з найбольш цікавых тэкстаў пісьменьнікаў, якія трапілі на старонкі нумароў “Макулатура 3 – Без Галавы” і “Макулатура 4 – Дзёньнікі па Англіі”. Сярод іх: Адам Глобус, Уладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Уладзіслаў Ахроменка, Віктар Марціновіч, Дар’я Вашкевіч, Вова Жыгачоў, Андрэй Пакроўскі, Чарльз Джонсан, Чарльз Букоўскі і сам Сяргей Календа.

Прапануем паглядзець відэа, на якім Сяргей чытае апавяданні "Без галавы" і "Пра Андрэя" - вельмі смешныя, але ў гэтай іроніі сакрыта мараль.