Паказ кінастужкі "Жыве Беларусь!"
15 красавік 2013
Дарагія сябры!
27-га красавіка (ў суботу) ў памяшканні клюбоўні (5. května 1043/32, Praha 4) плануецца паказ мастацкага фільму "Жыве Беларусь!", зьнятага на аснове рэальных падзеяў з удзелам беларускіх актораў па-беларуску. Гэта першы МАСТАЦКІ фільм пра сучасную Беларусь і па-беларуску. Ён апавядае пра змаганне беларускай моладзі супраць дыктатуры.
19 - 21 сакавіка гэты фільм быў прэзентаваны ў межах пражскага фэстывалю Febiofest (19-га адбылася прэмьера) і атрымаў у ім другое месца.
Паказ адбудзецца ў 18.00. На ім будзе прысутнічаць суаўтар сцэнару Франак Вячорка, які пасьля паказу адкажа на пытанні глядачоў.
Прыходзьце, калі ласка!