Прагляд кінастужак пра Расціслава Лапіцкага

1 верасня 1928 г. нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі — лідэр антысавецкага моладзевага падполля ў пасляваеннай Беларусі, чалавек, які аддаў сваё жыццё змаганню супраць камуністычнай улады.

Каб ушанаваць памяць нацыянальнага героя, запрашаем усіх на прагляд дзвюх кароткіх кінастужак (кожная прыблізна па паўгадзіне), апавядаючых ягоны лёс. Першая х іх - дакументальны фільм Валерыя Мазынскага "Як пошуг маланкі", другая - фільм з сэрыі "Ветэраны адраджэньня". Вы зможаце пабачыць унікальную кінахроніку і дакументы, кінарэканструкцыю падзеяў, успаміны аднавяскоўцаў, а таксама былых паплечнікаў Лапіцкага.

Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць – у Польшчы. Усіх удзельнікаў вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зняволення, а Расціслава прысудзілі да «найвышэйшае меры». Сёння на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы – адзін за адным, але кожнага разу чаго крыж нішчаць невядомыя зламыснікі. Пасля кожнага такога акты вандалізму людзі ставяць новы крыж…

Праглад адбудзецца ў памяшканні клюбоўні (5. května 1043/32)

у нядзелю 1-га верасня

Пачатак у 19.00

Уваход вольны