Выстава Янкі Купалы + КАНЦЭРТ

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

Дарагія сябры!

25-га чэрвеня (7-га ліпеня па н.ст.) - гадавіна дня нараджэння беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы, сёлета яму б споўніўся 131 год. З гэтай нагоды запрашаем усіх зацікаўленых на невялікую выставу, прысвечаную ягонаму жыццю і творчасці!

Выстава адбудзецца ў нашай клюбоўні (5. května 32) ў аўторак 25 чэрвеня. Пачатак а 19-й гадзіне.

Падчас мерапрыемства мы правядзем конкурс сярод чытачоў вершаў Янкі Купалы, пераможца будзе шчодра ўзнагароджаны!:) Усе жадаючыя паўчынкаваць у конкурсе могуць падрыхтаваць для зачытання свой любы верш.

 

У той жа вечар Цімафей Авілін заспявае гасцям клюбоўні песні са свайго новага альбому "Беларускі гарадзкі раманс 20-30-ых гадоў ХХст.".

Падчас гэтага канцэрту вы знойдзіце адказы на такія пытанні як:

  • Ці былі ў беларусаў свае "блатныя" песні?
  • Хто такія лабары?
  • Як жылося зняволеным у тагачасных беларускіх турмах?

Цімафей Авілін