Дзень Волі 25.03, канцэрт Яўгена Барышнікава

Сёлета праграма святкавання Дня Волі 25 сакавіка пачалася з традыцыйнай паніхіды на Альшанскіх могілках. Беларусы такім чынам негледзячы на дождж і холад аддалі даніну памяці славутым землякам - прэзідэнтам Рады БНР Васілю Захарку і Пётру Крэчэўскаму, а таксама спяваку Міхасю Забэйда-Суміцкаму.

Паніхіду правёў нязменны айцец Андрусь Абламейка. Напрыканцы ўсе разам заспявали "Магутны Божа", а Яўген Барышникаў зайграў на дудзе.

Яўген - таленавіты беларускі музыка, які грае на гітары і дудзе. Акрамя таго займаецца беларускай этнаграфіяй і займае пасаду намесніка старшыні Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

Пасля паніхіды ён даў гітарны канцэрт у памяшканні клюбоўні.

Павал Котаў распавядае цікавыя гістарычныя падрабязнасці, датычныя заснавання БНР і свята Дня Волі.

Яўген Барышнікаў

На наступны дзень - 26 сакавіка - у Празе адбыўся яшчэ адзін музычны канцэрт, прысвечаны Дню Волі. Ва ўтульнай вінарні для беларусаў іграў на фартэпіяна Віталь Стахіевіч.