Дзяды

2-га лістапада пражскія беларусы паводле старой традыцыі сабраліся на Альшанскіх могілках, дзе былі пахаваныя прэзыдэнты Рады БНР Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка і сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі. Ля магілы Пётры Крэчэўскага Віталь Цімошчанка заіграў на дудзе (гл. відэа).

Абрад працягнула традыцыйная паніхіда айца Андруся Абламейкі. 

Відэа (урывак з паніхіды):

Пасля гэтага беларусы перайшлі да магілы Васіля Захаркі, дзе айцец Андрусь таксама правёў паніхіду і ўсе разам заспявалі "Магутны Божа".

Ля магілы Міхася Забэйды-Суміцкага гучала музыка ў выкананні Віталя і Сяргея Доўгушава.

Беларусам былі паказаныя фатаздымкі спадара Міхася, якія незадоўга да гэтага нам даслаў Сяргей Панізьнік. Частка з іх была зробленая самім сп. Сяргеям у 1970 г. у Празе на кватэры Забэйды па адрасе Polská 12, астатнія ўзяты з архіву спявака.

Завяршальнай часткай абраду на могілках прагучала сумная песня "Жураўка" пра цяжкое жыццё на чужбіне (гл. відэа).

У гонар ушанавання памяці памерлых на клюбоўні адбыўся канцэрт Сяргея Доўгушава. На ім прагучалі песні на вершы Ўл. Караткевіча, А. Сыса ды некаторыя народныя.

Прапануем паглядзець урывак з гэтага канцэрту: