Фатасэсія

21-га красавіка беларускія актывісты Віталь Цімошчанка і Анатоль Міхнавец вырашылі зрабіць невялічкую фатасэссію з беларускім гістарычным бел-чырвона-белым сцягам велізарнага памеру. У якасці месца правядзення фатасэссіі быў выбраны пражскі Летенскі парк (Letenské sady), размешчаны на беразе Влтавы насупраць квартала Josefov.

Першы фатаздымак вырашылі зрабіць на фоне панармы Прагі, якая адкрываецца з верхняй часткі парку.

Другі фатаздымак быў зроблены пад вялікім ківачом «Метраномам», які бяспынна калыхаецца над Прагай. 

Ківач з'яўляецца шматзначным сымболем - гэта вечны рух, сувязь супрацьлегласцяў, жыццё, баланс, і ў той жа час гэта сталасць, пабуджэнне да дзеяння.

Ён быў усталяваны на гэтым месцы пасля Аксамітнай рэвалюцыі, замест велізарнай статуі Сталіна, якая была ўзведзеная ў 1955 годзе і потым падарваная ў 1962 годзе, пасля 20го з'езду КПСС і развянчання культу ягонай асобы.

Падчас Аксамітнай рэвалюцыі Летенскі парк быў месцам правядзення буйных дэманстрацый супраць камуністычнага ражыму. 25-га і 26-га лістапада 1989 году ў дэманстрацыях на Летне прынялі ўдзел каля 750 000 чалавек, а на наступны дзень пасьля гэтых пратэстаў прайшла ўсеагульная забастоўка.