Купалле

25-га чэрвеня пражскія беларусы адзначылі старажытнае свята Купалле каля сажалкі ў Глоўбеціне. Негледзячы на штармавое папярэджанне надвор'е апынулася спрыяльным, свята наведала шмат людзей. 

Да святкавання далучыліся і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў - чэхі, украінцы і расейцы, італьянцы і французы.

Для гасцей былі прыгатаваныя беларускія стравы - верашчака, наліснікі, варэнікі, кулага, морс ды крупнік.

Праграма святкавання атрымалася даволі насычаная - вакол вогнішча вадзілі карагоды і спявалі народныя купальскія песні, ладзіліся гульні, воркшоп па акварэлі, на якім заахвочаныя спрабавалі намаляваць папараць-кветку; дзяўчаты плялі вяночкі і пускалі іх па рацэ.

Больш фота - на старонках Фэйсбуку:

https://www.facebook.com/events/265350140521864/?active_tab=posts

https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.1236716919707087&type=1

https://www.facebook.com/viachorka/media_set?set=a.10153800524312169.107...

Мерапрыемства было падрыхтаванае сумеснымі высілкамі fb-суполкі Беларусы Чэхii, суполак “ПАГОНЯ” і “Скарына” пры фінансавай падтрымцы чэшскай арганізацыі InBáze, z.s.

 

Пра падзею напісалі:

- Часопіс "Наша слова"

http://naszaslowa.by/wp-content/uploads/2014/05/2tnash26i.pdf

- Радыё Свабода

http://www.svaboda.org/a/27821556.html

- "Беларусь без границ" 

https://www.facebook.com/belarusbezgranic/posts/990160914435993

- Часопіс "Пражский экспресс"

http://www.prague-express.cz/interview/64855-beloruska-kristina-shienok-...