Купалле 2019

Сардэчна запрашаем усіх на сёлетняе святкаванне Купалля, якое мы зладзім разам з пражскім Беларускім танцавальным таварыствам!
Падчас вечара мы папляцём вянкі, пагуляем у народныя гульні і заспяваем традыцыйныя купальскія песні ў карагодзе вакол вогнішча, паслухаем беларускую дуду... І вядома, не забудземся на беларускія танцы!

Мерапрыемства адбудзецца ў суботу 22-га чэрвеня на традыцыйным месцы – у пражскім Глоўбеціне, каля сажалкі Hořejší rybník. Пачатак а 19-й гадзіне.

Праграма святкавання:

19.00 - 20.00 - збор кветак, раслін, пляценне вянкоў; прыгатаванне ежы на грылі;
20.00 - 21.00 - гульні для дарослых і дзяцей;
21.00 - 21.30 - беларускія народныя танцы пад жывую музыку;
21.30 - 22.00 - раскладанне купальскага вогнішча, спевы ў карагодзе;
ад 22.00 - гульні для дарослых, якія не ў шлюбе

З сабой можна прынесці ежу на грыль (будзе мангал), посцілкі для камфортнага сядзення на траве, намёты для сустрэчы світання, кветкі для пляцення вянкоў - іх можна пазбіраць па дарозе ад прыпынку каля чыгункі (на месцы святкавання кветак амаль не расце!).
Таксама раім карыстацца рэпелентамі супраць кляшчоў.

Тым, хто паедзе на машыне, можна будзе прыпаркавацца ў самым канцы вул. Mezitraťová, за чыгункай.
З грамадскага транспарту лепш за ўсё дабірацца трамваем № 8 ці 25 (начны 92) - прыпынак U Elektry - знаходзіцца прыкладна ў 10 хв. пешшу ад сажалкі.