Першы з'езд беларусаў Чэхіі 2022
01 лістапад 2022
Шаноўнае спадарства!
Аргкамітэт запрашае беларусаў і беларусак, якія стала жывуць у Чэхіі, г. зн. маюць
доўгатэрміновую візу (звыш 90 дзён), дазвол на часовае ці сталае пражыванне,
міжнародную абарону альбо чэшскае грамадзянства, на З’езд для абмеркавання
надзённых пытанняў:

• колькі нас і што нас гуртуе;
• якія правы мае беларуская нацыянальная меншасць;
• якія механізмы палітычнага лабіявання беларускіх інтарэсаў даступныя дыяспары;
• ці патрэбныя моўныя курсы, нядзельная школа і абменная бібліятэка;
• праблемы легалізацыі, працаўладкавання, банкаўскага абслугоўвання
для замежнікаў з беларускім грамадзянствам;
• спецыфіка медстрахавання для замежнікаў з беларускім грамадзянствам;
• як захаваць беларускую ідэнтычнасць у чэшскіх дакументах;
• у якіх праектах можна разлічваць на грантавую падтрымку чэшскага ўрада;
• прэзентацыя вэб-рэсурсу: www.belarusy.cz

З’езд праходзіць пад патранатам мэра Прагі.