Выстава беларускіх мастакоў

У нядзелю 28-га красавіка ў памяшканні клюбоўні пройдзе ўнікальная выстава мастацкай творчасці "Беларусы з Украінай у сэрцы". 
Выстава была створаная ў рамках адмысловага праекта беларускіх мастакоў, якія у 2015 годзе знаходзіліся непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў - разам з тактычнай групай "Беларусь" - і пераносілі свае ўражанні на палотны.
Будуць прадстаўленыя творы Генадзя Драздова, Алеся Пушкіна, Андруся Такінданга, Алеся Сушы і Алеся Цыркунова. 
Адкрыццё выставы адбудзецца а 16.00 гадзіне.