Застольны "Спеўны сход"
Суботнім вечарам 21-га траўня пражскія беларусы сабраліся ў клюбоўні з нагоды Застольнага "Спеўнага сходу".
Адмыслова для таго, каб навучыць тутэйшых суайчыннікаў спяваць народныя застольныя песні, з Беларусі прыехаў Сяргей Доўгушаў - таленавіты музыка і настаўнік па спевах, кіраўнік гуртоў "Вурай" і "Fratrez", аўтар і арганізатар праекту "Спеўны сход".
У якасці музычнага суправаджэння зайграў на баяне Аляксандр Ясінскі - удзельнік гуртоў "The Unlimited Trio", "BosaeSonca", "Fratrez" а таксама праекту Shum Davar.
Вечар атрымаўся вельмі душэўны, Сяргей падабраў вясёлыя песні ("Раса росу расіла", "А дзед бабу разуваў" ды інш.), пачаставаў гасцінцамі і навучаў гасцей правільна спяваць.
Акрамя таго Сяргей зайграў на колавай ліры - старажытным рэдкім інструмэнце