21 Люты — у гэты дзень...

Дзень роднай мовы

21.02.1952

Сёння Дзень Роднай Мовы!
Дата 21 лютага была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнанне бэнгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з 1971 году стаў асобнай дзяржавай Бангладэш.
Свята было заснаванае на 30‑й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО 17 лістапада 1999 году.

Адраджэнне МОВЫ - пачатак адраджэння НАЦЫІ!

Традыцыйна ў гэты дзень у розных краінах зарганізоўваецца агульнанацыянальная беларуская дыктоўка.