20-га красавіка ў памяшканні клюбоўні адбылася цудоўная акцыя, прысвечаная ўзбагачэнню беларускай Вікіпедыі. У ёй прынялі ўдзел каля дзесяці чалавек.
You are here
Home › НавіныНавіны
Учора, 27-га сакавіка адбылося чарговае паседжанне Рады суполкі ПАГОНЯ, гэтым разам урэшце ў новым памяшканні. На паседжанні прысутнічала наша шаноўная госця - сп. Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР.
23-га сакавіка, як і было запланавана, ўрэшце адбылося ўрачыстае адкрыццё нашай клюбоўні ў новым памяшканні (адрас: вул. 5. května 1043/32). Гэта падзея ўвайшла ў праграму святкавання Дня Волі і стала яе завяршальнай часткай. Паглядець на новую клюбоўню прыйшлі каля ста чалавек, у тым ліку шмат дзяцей. Панавала вясёлая святочная атмасфэра.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, намесьнік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык, былы старшыня БНФ Вінцук Вячорка, пісьменнік Уладзімер Арлоў і камандзір брыгады спэцназу Ўладзімер Барадач у адстаўцы урачыста перарэзалі бел-чырвона-белую стужку і тым самым адкрылі клюбоўню.
Дарагія сябры, сардэчна віншуем вас с Днем Волі!!! Жыве Беларусь!
Афіцыйнае святкаванне Дня Волі ў Празе адбылося 23-га сакавіка. Спачатку пражскія беларусы (каля трыццаці чалавек) сабраліся на Альшанскіх могілках, каб ушанаваць памяць прэзыдэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага. Айцец Андрусь Абламейка правёў традыцыйную паніхіду, беларусы разам засьпявалі малітву "Вечная памяць" і гімн "Магутны Божа". Каля могілак выступілі с прамовамі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, былы старшыня БНФ Вінцук Вячорка, украінскі сябра дыяспары Олег Зайнулін і "голас радыё Свабода" Алена Ціхановіч.
Учора, 18-га сакавіка, спадар Юрка Станкевіч адзначыў свае 85-я ўгодкі. Каля трыццаці чалавек прыйшлі павіншаваць імяніньніка.

28 лютага на сайце радыё СВАБОДА з'явіўся артыкул з фотагалерэяй Франака Вячоркі пра нашую клюбоўню, афіцыйнае адкрыццё якой плануецца на 23 сакавіка.
Франак завітаў у новую клюбоўню, паглядзеў, як праходзіць рэканструкцыя, паразмаўляў з Віталём Цімошчанкам і Андрэем Гайко, зрабіў некалькі фатаздымкаў. На старонцы радыё магчыма праглядзець кароткае відеа з прамовай Віталя, ў якой ён распавядае пра клюбоўню і запрашае ўсіх прыходзіць туды ў госці.

Удалы пачатак заняткаў
У нядзелю 3-га лютага прайшлі сёлета першыя лекцыі беларускае школы ў Празе.
Вучні школы падзеленыя на 2 групы:
МАЛОДШЫЯ ( векам 6-8 год) – цяпер 4-5 вучняў.
Настаўніца – сп-ня Ксеня Бязрукая
Матар’ял навукі: літары беларускае кірыліцы, чытаньне, пісаньне; Першая чытанка; Выразы з штодзённага жыцьця.
СТАРЭЙШЫЯ (векам 10-13 год) - цяпер 4-5 вучняў.
Настаўнікі: – сп. Павал Котаў, сп. Юрка Станкевіч.
Матар’ял навукі: Гісторыя Беларусі,
Выразы з штодзённага жыцьця; Беларускі правапіс; Скарочаны агляд граматыкі.
Здавалася б, шэраговая гісторыя вакол рэгістрацыі ў Празе так званага “Беларускага дому” на чале з Наталляй Маковік мела даволі шырокі розгалас дзякуючы агенцыі БелаПАН. У рэальнасці распачала дзейнасць чарговая арганізацыя, а потым пачаў працаваць ейны сайт. Здавалася б, нічога надзвычайнага ў кожнай з гэтых падзеяў няма, бо ў Празе дзейнічае шэраг беларускіх арганізацыяў, кожная з якіх займае пэўную нішу.
Улічваючы тое, што пытаньне прызнаньня беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі ў апошнія дні набыло шырокі розгалас, а таксама магчымыя спэкуляцыі некаторых журналістаў і грамадзкіх дзеячоў наконт прычынаў зьяўленьня гэтай ініцыятывы, мы як ініцыятары прызнаньня беларусаў як нацыянальнай меншасьці, адчуваем свой абавязак патлумачыць усю сытуацыю і распавесьці, як гэта адбывалася.