Набліжаецца вялікае беларускае свята - Дзень Герояў.
You are here
Home › НавіныНавіны
15-га лістапада ў нашай клюбоўні адбылася прэзэнтацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла ў перакладзе на беларускую мову «Жыццё ў праўдзе», якая нядаў
18-га кастрычніка (субота) ў Беларускай клюбоўні ў Празе адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткай, перакладчыцай, рэдактаркай інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Юляй Цімафеевай.
У праграме: вершы і проза ў аўтарскім выкананні, прэзентацыя новых кніг, у тым ліку зборніка эсэ Альгерда Бахарэвіча “Ніякай літасці Альгерду Б.”, які выйшаў улетку 2014 году, дыскусія пра сучасную беларускую літаратуру і пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову.
Пачатак а 17-й гадзіне.
У пятніцу 12-га верасня Ўладзімір Арлоў правёў у памяшканні клюбоўні прэзентацыю новай кнігі “Сцягі Оршы”, прысвечаную славутай бітве пад Оршай на раце Крапіўне. Сёлета споўнілася роўна 500 год з таго дня, калі продкі беларусаў здабылі ў ёй вырашальную перамогу.
У кнізе, аўтарам якой з’яўляецца Анатоль Грыцкевіч, падрабязна апісаныя ўсе калізіі і перыпетыі той бітвы, што адбылася на Крапівеньскам полі.
У пятніцу 15-га жніўня сваякі і сябры праводзілі сп.Юрку Станкевіча ў апошні шлях.
У пражскім касцёле U Salvátora адбылася жалобная імша, прагучалі развітальныя прамовы блізкіх.
Паводле інфармацыі, якой з намі падзялілася сп. Яна Браніса, дачка Юркі Станкевіча, абрад пахавання сп. Юркі адбудзецца ў пятніцу 15-га жніўня.
Развітанне пачнецца а 13.00 гадзіне ў касцёле U Salvátora, што знаходзіцца недалёка ад Старамнестскай плошчы, дакладны адрас: Salvátorská 1045/1, Praha 1
Сайт касцёла: http://www.salvatorske.info/
Праграма:
?????, 7-?? ??????, ?????? ? ????? ??????? ? ????? ???????? ????? ?????????? ???????? ? ????? ?????? ???? ?????????.
???? ????????? ?????? ??????????? ????? 85-? ???????. ???? ?????? ????????.
У нядзелю 8-га чэрвеня ў памяшканні нашай клюбоўні адбылася цудоўная творчая сустрэча з удзельнікамі вандроўкі па Палессю - Андрэям Дубініным і Андрэям Івановым. Хлопцы распавялі пра све палесскія прыгоды і паказалі шмат фатаздымкаў, якія былі зробленыя цягам падарожжа.
У нядзелю 23-га сакавіка, негледзячы на дождж і холад, пражскія беларусы аддалі даніну традыцыі і сабраліся разам, каб адсвяткаваць Дзень Волі - 96-ю гадавіну ўтварэння першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі.
Паважаныя сябры,
дзелімся з вамі не самай прыемнай навіной. Падчас калядных святаў нашу клюбоўню абрабавалі невядомыя злачынцы, пакінуўшы за сабой разбітую шыбу і пагром у памяшканні. У першыя дні новага году клюбоўня сапраўды вяглядала жахліва. Злачынцы скралі ікону Бялынецкай Божай маці, якую выканаў і падараваў клюбоўні даўні сябра Пагоні, славуты беларускі мастак Алесь Пушкін. Як не дзіва, сучасныя злачынцы маюць добры густ!