Ра́даўніца, Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень — дзень памінання памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь — нябожчык.
Праваслаўная Царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ.