16-га красавіка 1931 г. нарадзіўся Вацлаў Жыдліцкі (16.04.1931 - 19.08.2002) - вядомы чэшскі літаратуразнаўца, даследчык украінскай і беларускай літаратур, перакладчык беларускай, украінскай, рускай і польскай літаратур. Доктар філалогіі, прафесар Карлава ўніверсітэта, ганаровы доктар БДУ, адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Доўгі час ён уваходзіў у склад яе камітэта, выступаў на кангрэсах і канферэнцыях. У 1982 годзе быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны, а ў 1996 г.