07 Красавік — у гэты дзень...

Дзень памяці Ларысы Геніюш

07.04.1983

7 красавіка 1983 года, на праваслаўнае свята Дабравешчання, спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, «сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь».

Гуканне вясны

07.04.2013

Благавешчанне, Дабравешчанне, Звеставанне (Свята вясны, Гуканьне Вясны, Рыгор) — беларускае народнае свята, якое адзначаецца 7 красавіка (25 сакавіка па ст. ст.) . Лічылася вялікім святам, святам прылёту бусла.