Навіны

25 Сакавік 2013

  Дарагія сябры, сардэчна віншуем вас с Днем Волі!!! Жыве Беларусь!

Афіцыйнае святкаванне Дня Волі ў Празе адбылося 23-га сакавіка. Спачатку пражскія беларусы (каля трыццаці чалавек) сабраліся на Альшанскіх могілках, каб ушанаваць памяць прэзыдэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага. Айцец Андрусь Абламейка правёў традыцыйную паніхіду, беларусы разам засьпявалі малітву "Вечная памяць" і гімн "Магутны Божа". Каля могілак выступілі с прамовамі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, былы старшыня БНФ Вінцук Вячорка, украінскі сябра дыяспары Олег Зайнулін і "голас радыё Свабода" Алена Ціхановіч. 

19 Сакавік 2013

Учора, 18-га сакавіка, спадар Юрка Станкевіч адзначыў свае 85-я ўгодкі. Каля трыццаці чалавек прыйшлі павіншаваць імяніньніка.

09 Сакавік 2013

28 лютага на сайце радыё СВАБОДА з'явіўся артыкул з фотагалерэяй Франака Вячоркі пра нашую клюбоўню, афіцыйнае адкрыццё якой плануецца на 23 сакавіка.

Франак завітаў у новую клюбоўню, паглядзеў, як праходзіць рэканструкцыя, паразмаўляў з Віталём Цімошчанкам і Андрэем Гайко, зрабіў некалькі фатаздымкаў. На старонцы радыё магчыма праглядзець кароткае відеа з прамовай Віталя, ў якой ён распавядае пра клюбоўню і запрашае ўсіх прыходзіць туды ў госці.

04 Люты 2013
Лекцыя гісторыі

Удалы пачатак заняткаў

У нядзелю 3-га лютага прайшлі сёлета першыя лекцыі беларускае школы ў Празе.

Вучні школы падзеленыя на 2 групы:

МАЛОДШЫЯ ( векам 6-8 год) – цяпер 4-5 вучняў.
   Настаўніца – сп-ня Ксеня Бязрукая
Матар’ял навукі: літары беларускае кірыліцы, чытаньне, пісаньне; Першая чытанка; Выразы з штодзённага жыцьця.

СТАРЭЙШЫЯ (векам 10-13 год) - цяпер 4-5 вучняў.
   Настаўнікі: – сп. Павал Котаў, сп. Юрка Станкевіч.
Матар’ял навукі: Гісторыя Беларусі,
Выразы з штодзённага жыцьця; Беларускі правапіс; Скарочаны агляд граматыкі.  

01 Люты 2013

Здавалася б, шэраговая гісторыя вакол рэгістрацыі ў Празе так званага “Беларускага дому” на чале з Наталляй Маковік мела даволі шырокі розгалас дзякуючы агенцыі БелаПАН. У рэальнасці распачала дзейнасць чарговая арганізацыя, а потым пачаў працаваць ейны сайт. Здавалася б, нічога надзвычайнага ў кожнай з гэтых падзеяў няма, бо ў Празе дзейнічае шэраг беларускіх арганізацыяў, кожная з якіх займае пэўную нішу.

01 Люты 2013

Улічваючы тое, што пытаньне прызнаньня беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі ў апошнія дні набыло шырокі розгалас, а таксама магчымыя спэкуляцыі некаторых журналістаў і грамадзкіх дзеячоў наконт прычынаў зьяўленьня гэтай ініцыятывы, мы як ініцыятары прызнаньня беларусаў як нацыянальнай меншасьці, адчуваем свой абавязак патлумачыць усю сытуацыю і распавесьці, як гэта адбывалася.

Старонкі