Сёлета праграма святкавання Дня Волі 25 сакавіка пачалася з традыцыйнай паніхіды на Альшанскіх могілках. Беларусы такім чынам негледзячы на дождж і холад аддалі даніну памяці славутым землякам - прэзідэнтам Рады БНР Васілю Захарку і Пётру Крэчэўскаму, а таксама спяваку Міхасю Забэйда-Суміцкаму.
Вы тут
Галоўная › НавіныНавіны
Паведамленне пра памылку
Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).
Праект быў падрыхтаваны на падставе дыскусіі, арганізаванай часопісам "КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ", матэрыялы якой былі апублікаваныя ў 12-нумары. Часопіс прыклаў вялікія намаганні, каб прыцягнуць да працы над праектам дасведчаных людзей. Праца над праектам ішла на працягу трох месяцаў.
У распрацоўцы праекта прымалі ўдзел: Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Пётра Мурзёнак, Алег Трусаў, Ірына Шумская.
Аўтары праекта будуць вельмі ўдзячныя за ўсе каментары і дапаўненні па праекту, якія можна даслаць па е-мэйлу на адрас: chasopis.sakavik@hotmail.com.

У аўторак 18-га жніўня ў беларускай клюбоўні панавала атмасфэра дзіцячай непасрэднасці і весялосці, якую стварыў спадар Андрэй Хадановіч падчас прэзентацыі сваёй новай кнігі вершаў “Нататкі таткі”.
У гэты дзень, 7-га жніўня, роўна год таму пайшоў з жыцця спадар Юрка Станкевіч. А палове шостай раніцы.
Падчас свайго жыцця ў Празе Юрка ахвяраваў усе свае сілы і сродкі на карысць беларускай справы, мясцовай беларускай дыяспары. Для пражскіх беларусаў ён быў сваеасаблівым аб’ядноўваючым цэнтрам - вакол яго збіраліся людзі розных поглядаў, забываючыся пра ўласныя рознагалоссі.
Помнім і паважаем. Светлая памяць!
Імпрэза 21-га сакавіка ўявіла сабой першую частку праграмы святкавання 97-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пражскія беларусы сабраліся ў той вечар на клюбоўні, каб аддаць даніну павагі святу беларускай незалежнасці.
Галоўнай тэмай вечара стала прэзентацыя кнігі Сяргея Навумчыка “Дзевяноста чацвёрты”, пра якую аўтар асабіста распавёў сабраўшымся гасцям. Кніга працягвае цыкл, прысвечаны апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння, два гады таму выйшла папярэдняя кніга пад назвай «Дзевяноста першы».
У чацвер 19-га сакавіка ў нашай клюбоўні адбылася прэзентацыя двух свежых нумароў культурна-мастацкага часопісу “Макулатура”, якую правёў галоўны радактар і заснавальнік часопісу Сяргей Календа.

Паводле добрай традыцыі спадарыня Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, віншуе нашую суполку і ўсю грамаду пражскіх беларусаў з надыходзячым Днём Волі!
"З вялізарнай прыемнасцю", піша Івонка - "прыгадваю адкрыццё Клюбоўні, на якой я мела шчасце быць прысутнай". Клюбоўня афіцыйна адкрылася менавіта ў рамках святкавання 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР. Спадарыня Івонка перарэзала сымбалічную бел-чырвона-белую стужку, здзесніўшы такім чынам урачыстае адкрыццё клюбоўні.
Ніжэй прыводзім поўны тэкст віншавання:
26-га снежня ў нашай клюбоўні прайшло чароўнае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Калядаў. Свята было зарганізавана адмыслова для дзетак, каб пазнаёміць маленькіх прадстаўнікоў нашай дыяспары са старадаўнімі беларускімі традыцыямі і казачнымі персанажамі. Сярод нашых гасцей былі не толькі беларускія сем’і, але таксама з Малдовы, Украіны ды Расеі. Аднак беларускую мову без праблемаў разумелі ўсе дзеткі, якія дружна гуляліся разам, вадзілі карагод вакол ялінкі і радваліся святу.

У пятніцу 12-га снежня ў нашай клюбоўні прайшоў цудоўны ўтульны вечар, прысвечаны прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Люблю Беларусь" у перакладзе на чэшскую мову. Павал асабіста распавёў пра тое, як узнікла ідэя напісання кнігі, што ўяўляе сабой яе змест, пра выбар назвы. Расказ атрымаўся вельмі шчыры, пазітыўна-яскравы і з гумарам.
На чэшскую мову гэтую кнігу пераклала Святлана Вранава. Чэшскі варыянт кнігі мае ўласную цікавую прадгісторыю, якой з намі падзялілася сп. Святлана падчас прэзентацыі.

Набліжаецца вялікае беларускае свята - Дзень Герояў.