Навіны

26 Listopad 2014

Набліжаецца вялікае беларускае свята - Дзень Герояў.

17 Listopad 2014

15-га лістапада ў нашай клюбоўні адбылася прэзэнтацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла ў перакладзе на беларускую мову «Жыццё ў праўдзе», якая нядаў

02 Říjen 2014

18-га кастрычніка (субота) ў Беларускай клюбоўні ў Празе адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткай, перакладчыцай, рэдактаркай інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Юляй Цімафеевай.

У праграме: вершы і проза ў аўтарскім выкананні, прэзентацыя новых кніг, у тым ліку зборніка эсэ Альгерда Бахарэвіча “Ніякай літасці Альгерду Б.”, які выйшаў улетку 2014 году, дыскусія пра сучасную беларускую літаратуру і пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову.

Пачатак а 17-й гадзіне.

14 Září 2014

У пятніцу 12-га верасня Ўладзімір Арлоў правёў у памяшканні клюбоўні прэзентацыю новай кнігі “Сцягі Оршы”, прысвечаную славутай бітве пад Оршай на раце Крапіўне. Сёлета споўнілася роўна 500 год з таго дня, калі продкі беларусаў здабылі ў ёй вырашальную перамогу.

У кнізе, аўтарам якой з’яўляецца Анатоль Грыцкевіч, падрабязна апісаныя ўсе калізіі і перыпетыі той бітвы, што адбылася на Крапівеньскам полі.

17 Srpen 2014

У пятніцу 15-га жніўня сваякі і сябры праводзілі сп.Юрку Станкевіча ў апошні шлях. 

У пражскім касцёле U Salvátora адбылася жалобная імша, прагучалі развітальныя прамовы блізкіх.

10 Srpen 2014

Паводле інфармацыі, якой з намі падзялілася сп. Яна Браніса, дачка Юркі Станкевіча, абрад пахавання сп. Юркі адбудзецца ў пятніцу 15-га жніўня.
Развітанне пачнецца а 13.00 гадзіне ў касцёле U Salvátora, што знаходзіцца недалёка ад Старамнестскай плошчы, дакладны адрас: Salvátorská 1045/1, Praha 1 
Сайт касцёла: http://www.salvatorske.info/

Праграма:

08 Srpen 2014

?????, 7-?? ??????, ?????? ? ????? ??????? ? ????? ???????? ????? ?????????? ???????? ? ????? ?????? ???? ?????????.

???? ????????? ?????? ??????????? ????? 85-? ???????. ???? ?????? ????????.

05 Červen 2014

 У нядзелю 8-га чэрвеня ў памяшканні нашай клюбоўні адбылася цудоўная творчая сустрэча з удзельнікамі вандроўкі па Палессю - Андрэям Дубініным і Андрэям Івановым. Хлопцы распавялі пра све палесскія прыгоды і паказалі шмат фатаздымкаў, якія былі зробленыя цягам падарожжа. 

24 Březen 2014

У нядзелю 23-га сакавіка, негледзячы на дождж і холад, пражскія беларусы аддалі даніну традыцыі і сабраліся разам, каб адсвяткаваць Дзень Волі - 96-ю гадавіну ўтварэння першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі.

13 Leden 2014

Паважаныя сябры,

дзелімся з вамі не самай прыемнай навіной. Падчас калядных святаў нашу клюбоўню абрабавалі невядомыя злачынцы, пакінуўшы за сабой разбітую шыбу і пагром у памяшканні. У першыя дні новага году клюбоўня сапраўды вяглядала жахліва. Злачынцы скралі ікону Бялынецкай Божай маці, якую выканаў і падараваў клюбоўні даўні сябра Пагоні, славуты беларускі мастак Алесь Пушкін. Як не дзіва, сучасныя злачынцы маюць добры густ!

Stránky