Аб'явы

03 Жнівень 2015

  Паважаныя сябры,

прапаноўваем вашай увазе моўныя курсы, якія арганізоўваюцца ў рамках культурна-адукацыйнай дзейнасці нашай суполкі:

14 Красавік 2015

Запрашаем усіх сяброў на чытанне з удзелам паэтаў Уладзіміра Глазава і Макса Шчура, якое адбудзецца 24-га красавіка ў кавярні пражскіх літаратараў па адрасе: Řetězová 10 Praha 1.

17 Сакавік 2015

Набліжаецца Дзень Волі - найвялікшае, у некаторым сэнсе нават сакральнае беларускае свята - гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Свае шчырыя віншаванні пражскім беларусам дасылае з-за акіяна старшыня БНР, спадарыня Івонка Сурвіла.

Культурная праграма, прысвечаная святкаванню Дня Волі, будзе падзеленая на 2 часткі. 

Частка 1:  21-га сакавіка, субота, а 18-й гадзіне

16 Сакавік 2015

Нарэшце, пасля доўгага перапынку ў памяшканні беларускай клюбоўні адбудзецца цудоўнае культурнае мерапрыемства - прэзентацыя двух новых нумароў славутага часопісу: "Макулатуры 6 - Славацкай" і "Макулатуры 7 - Шалёнай".

Прэзентацыю правядзе галоўны рэдактар часопісу - Сяргей Календа.

18 Снежань 2014

  Увага ўсім маленькім прадстаўнікам дыяспары і іх бацькам!

26-га снежня (пятніца) ў нашай клюбоўні мы плануем правесці казачны вечар, прысвечаны святкаванню чароўных Калядаў.

Для беларускіх дзетак гэта будзе цудоўная магчымасць акунуцца ў свет старадаўніх традыцый, пазнаёміцца з Механошам, Дударом, Бабай-Ягой і Казой, паўдзельнічаць у цікавых гульнях і, канешне, атрымаць салодкія падаруначкі!
Пачатак у 17.00, уваход вольны.

Прыходзьце, прыводзьце сваіх дзетак, будзе цікава і весела!

Віншуем з надыходзячымі святамі!

15 Снежань 2014

Запрашаем усіх зацікаўленых на нашую чарговую культурную акцыю!

03 Снежань 2014

Усіх ветліва запрашаем на сустрэчу з Паўлам Севярынцам!

Павал - таленавіты пісьменнік, былы палтвязень, хрысціянскі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту» і адроджанай «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» - завітае ў нашу клюбоўню ў пятніцу 12-га снежня

Пачатак у 18.00.

30 Кастрычнік 2014

15 лістапада (субота) ў Беларускай клюбоўні ў Празе адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла "Жыццё ў праўдзе", якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”, а таксама ўсёй серыі “Чэшская калекцыя”, у якой выйшла ўжо 9 кніг.

07 Верасень 2014

12-га верасня (у пятніцу) ў памяшканні клюбоўні выступіць з прэзентацыяй новай кнігі "Сцягі Воршы" Ўладзімір Арлоў.

Гэтая кніга прысвечана 500-годддзю легендарнай перамогі войска ВКЛ над маскоўскімі агрэсарамі ў бітве пад Воршаю; уяўляе сабой багата ілюстраваны гістарычны нарыс знакамітага айчыннага даследніка Анатоля Грыцкевіча.

21 Жнівень 2014

"А ў таборы трубы граюць
Трубы, трубы граюць"...
Да канцэрту зазываюць!

Увечары 16-га верасня, негледзячы на тое, што дзень працоўны, "Стары Ольса" дапаможа сваім гасцям забыцца пра справы і акунуцца ў атмасфэру беларускага сярэднявечча і фальклору, рыцарскіх турніраў і славутых пераможных бітваў, вясёлых застолляў у традыцыйных корчмах.

Канцэрт будзе прысвечаны святкаванню пяцісотгоддзя вялікай перамогі пад Воршай, якую нашыя продкі здабылі 8-га верасня ў далёкім 1514 годзе.

Старонкі