Дарагія сябры,
сардэчна віншуем вас усіх з надыйшоўшымі каляднымі святамі! Няхай гэты новы год прынясе кожнаму з вас самыя жаданыя падарункі, новыя сустрэчы і цікавыя падарожжы, радасць і добры настрой!
Паколькі калядныя святы ў самым разгары, мы вырашылі зрабіць падарунак для маленькіх беларусікаў ды іх бацькоў (і не толькі - запрашаем усіх жадаючых) - калядны тэатральны выступ з музычным суправаджэннем, пасля якога адбудзецца невялічкі гітарны канцэрт для старэйшых прадстаўнікоў дыяспары.